Запрашаем на выставу з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Зямля – аснова усёй Айчыны”


11.02.2014   Просмотров: 1435

Запрашаем на выставу з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Зямля – аснова усёй Айчыны”

Лепельскі раённы краязнаўчы музей

Запрашаем на выставу з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

“Зямля – аснова усёй Айчыны”,

якая уключае выставу, прысвечаную народнаму паэту Беларусі “Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” і выставу графічных работ мастака Лазара Рана “Па родных мясцінах Якуба Коласа”.

Якуб Колас – геніяльны мастак і мудры мысляр. Ён адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры, выразнік народных дум і пачуццяў, спрыяльнік развіцця нацыянальнай культуры і станаўлення беларускай літаратурнай мовы. Творчасць Коласа багатая і шматгранная. Выстава ў поўным аб’ёме раскрывае жыццёвы шлях і творчую спадчыну класіка беларускай літаратуры.

Выстава працуе з 11 лютага да 8 сакавіка 2014 г.

Кошт  уваходнага білета: 5000 бел.руб.

Экскурсія: 40 тыс. (група 10-25 чал.), 20 тыс. (да 10 чал.)






НА ГЛАВНУЮ