Каляды ў музеі


10.12.2013   Просмотров: 1002

Каляды ў музеі

Надыходзяць Калядкі — Калядныя святкі!
Зімовыя святы самыя прыгожыя і казачныя. Іх любяць і дарослыя, і дзеці. Гэта час канікул, святочных елак і падарункаў.
Паважаныя лепельчане, дарослыя і дзеці! Хлопчыкі і дзяўчынкі,
бярыце за руку сваіх настаўнікаў, бацькоў, бабуль і дзядуль і прыходзьце ў Лепельскі раённы краязнаўчы музей на “Каляды ў музеі”.

Завітаўшы да нас, вы станеце ўдзельнікамі вясёлых святочных гульняў, песень, танцаў, варожбаў. Для дарослых і дзяцей будзе цікавай незвычайная калядная экскурсія. Мерапрыемства стане сапраўднай чароўнай каляднай казкай. Толькі не забывайце пачастункі для Казы!!!!!

 






НА ГЛАВНУЮ