Выстава адной карціны У. І. Пракапцова “Раніца юнага мая” (па матывах работ В. К. Бялыніцкага-Бірулі)


05.09.2012   Просмотров: 1296

Выстава адной карціны У. І. Пракапцова “Раніца юнага мая” (па матывах работ В. К. Бялыніцкага-Бірулі)

Лепельскі раённы краязнаўчы музей

запрашае

з 1 верасня па 9 кастрычніка 

на выставу адной карціны Уладзіміра Іванавіча Пракапцова

“Раніца юнага мая”

па матывах работ В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

Жывапісны твор Уладзіміра Пракапцова "Раніца юнага мая" пачаў стварацца аўтарам у 1997 годзе падчас яго ўдзелу ў I Міжнародным пленэры, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння В.К. Бялы-ніцкага-Бірулі. Першыя ўражанні аўтара ад наведвання дачы "Чайка", дзе жыў і ствараў свае паэтычныя жывапісныя творы наш сусветнавядомы маэстра, пачалі занатоўвацца на шэрагу палотнаў Уладзіміра Пракапцова, як і многіх іншых удзельнікаў пленэру. Была зроблена нізка твораў, прысвечаная В.К. Бялыніцкаму-Бірулю: "Ноч юнага мая", трыпціх "В.К. Бя-лыніцкаму-Бірулю" і іншыя. Пасля яшчэ некалькіх наведванняў аўтарам гэтых славутых мясцін выспела думка напісаць карціну-прысвячэнне, якая магла б увабраць не толькі рэальныя абрысы існуючага дома і пейзажу, але і надаць яму рамантычную і паэтычную ўзнёсласць.

Твор Уладзіміра Пракапцова "Раніца юнага мая" прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння В.К. Бялыніцкага-Бірулі і 100-годдзю дачы "Чайка". Ён выкананы ў рэалістычнай імпрэсіяністычнай манеры з элементамі рамантычнай фантазіі: на фоне велізарных кустоў квітнеючага бэзу з першымі ранішнімі промнямі сонца Муза пакідае майстэрню Майстра.

Кошт уваходнага білета: 3 000 р. (ільготны)
5 000 р. (поўны)   

Экскурсійнае абслугоўванне:  група  да 10 чал. – 10 000 р. (ільготны)
15 000 р. (поўны)   

                                         група да 20 чал. – 20 000 р. (ільготны) 
30 000 р. (поўны)    






НА ГЛАВНУЮ