Лепельский отдел культуры приглашает на Рождество 7 января 2012 г.


22.12.2011   Просмотров: 1637

Лепельский отдел культуры приглашает на Рождество 7 января 2012 г.

Лепельский отдел культуры приглашает на Рождество 7 января 2012 г. 

Только один раз в году!!!

Запрашаем на “Жаніцьбу Цярэшкі “ на Лепельшчыне!

  “Жаніцьба Цярэшкі” - адна з нальбольш цікавых этнічных формаў каляднага ігрышча моладзі. Абрад “Жаніцьба Цярэшкі” ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ”Жаніцьба Цярэшкі” сустракаецца лакальна толькі ў Лепельскім і суседніх раенах Беларусі . Асноўнае дзеянне ігрышча – падбдор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае тут умоўны, карнавальны, гульневы характар. “Жаніцьба Цярэшкі “ адбываецца толькі на Каляды, адзін раз на год. Важным этапам падрыхтоўкі да “Цярэшкі” з’яўляюцца танцы, калі моладзь садраўшыся разам танцуе увесь вечар, невыяўляючы намеру “Жаніць Цярэшку”. Толькі па загаду старэйшых, аб’яўляецца усім, што будзе “Цярэшка”. Падбдор пар – кульмінацыйны этап ігрышча. У “Цярэшцы” прысутнісаюць элементы флірту, гульнывыя дзеянні, рытуальная імітацыя вянчання, рытуальнае застолле.

У праграмме “Жаніцьбы Цярэшкі” на Лепельшчыне”:

1) Знаемства з гісторыей Лепельскага краю і з гісторыяй нематырыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Жаніцьба Цярэшкі” (Лепельскі раенны краязнаўчы музей”, г. Лепель, вул. Калініна, д.66, тел.80213241790), 16-18 - гадзін

2) Вечарына народных танцаў (Стайская школа традыцыйнай культуры, в. Стаі Лепельскага раена), 18-3 0 – 20-00 гадзін

3) Удзел у адрадзе “Жаніцьба Цярэшкі” (Стайская школа традыцыйнай культуры в. Стаі Лепельскага раена), 20-00 -22-00 газін

Удзельнічаюць мужчыны і жанчыны у роўнай колькасці. Усяго 60 чалавек.  
Тэлефон для даведак: +375295176945, +375295956827, 802132-41790
Форма аплаты за наяўны і безнаяўны разлік








НА ГЛАВНУЮ