Язэп Драздовіч – легенда зямлі беларускай


20.02.2010   Просмотров: 4739

Язэп Драздовіч – легенда зямлі беларускай

Лепельскі раённы краязнаўчы музей запрашае
с 20 лютага па 20 сакавіка
“Язэп Драздовіч – легенда зямлі беларускай”
выстаўка арыгінальных твораў

ЯзепЯзеп Драздович

Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1888-1954) — яркая, адметная асоба ў беларускай культуры ХХ стагоддзя, таленавіты жывапісец, графік, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст, разьбяр, даследчык космасу. Творчасць Драздовіча заснавана на вытоках народнай творчасці, пранікнёнай фантазіі мастака. Надзвычай шырокае кола яго захапленняў і заняткаў. Дакранаючыся да любой галіны мастацтва рука Язэпа Драздовіча пакідала свой непаўторны след.
У гісторыі Беларусі мала налічыш людзей, якія валодалі б такім суквеццем талентаў, што былі ў гэтага чалавека. У мастацтве Я. Драздовіч шмат у чым быў першы. Яго называюць “беларускім Леанарда да Вінчы”, паколькі яны роўныя па велічы мыслення і фантазіі. Яго называюць “вечным вандроўнікам” і гэта адпавядае праўдзе – з кайстрай за плячыма мастак абхадзіў Беларусь уздоўж і ўпопярок, падарожнічаў па Літве і Польшчы. Яго называюць вялікім летуценнікам – за захапленне космасам, унікальныя даследаванні, развіццё касмічных тэорый у мастацтве на пачатку 30-х гадоў, маляўнічыя касмічныя замалёўкі і фантастычныя аповесці. Першым у беларускім мастацтве Язэп Драздовіч пачаў касмічную тэму – карціны “Космас”, серыі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”. Мастак таксама аднавіў стварэнне насценных маляваных дываноў, якія сталі ўнікальнай з’явай у мастацтве славянскага свету і Еўропы ўвогуле. Калекцыя гэтых дываноў захоўваецца сёння ў Заслаўі, дзе Я. Драздовіч праводзіў археалагічныя раскопкі. Ён стварыў графічныя партрэты славутых беларускіх князёў, у тым ліку Усяслава Чарадзея, шматлікія замалёўкі палескіх вёсак і іх жыхароў. Этнаграфічна-пазнавальнае значэнне маюць яго шматлікія замалёўкі ўзораў дойлідства, прылад працы і прадметаў побыту земляроба, адзення. Вывучаў фальклор Дзісеншчыны і Піншчыны. Склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны», захаваліся рукапісы паэмы «Трызна мінуўшчыны» і гістарычна-бытавой аповесці «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з яго ілюстрацыямі. У Вільні пад псеўданімам Я.Нарцызаў выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923). У Свіры, пазней у родных мясцінах праводзіў археалагічныя даследаванні. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалагічных помнікаў. Адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер. У выніку археалагічных пошукаў напісаў працу “дзе знаходзяцца Дудуткі і Гародня”.
Імя мастака Язэпа Драздовіча шырока вядома не толькі ў нашай краіне. Як творца, ён найперш усведамляў сябе беларусам. Сваёй самаахвярнасцю і адданасцю роднай Бацькаўшчыне натхняў і будзе натхняць не адно пакаленне беларускіх мастакоў. Як навуковец ён даследваў космас, сусвет, напісаў кніжку «Нябесныя бегі». Як археолаг вёў раскопкі замчышчаў і гарадзішчаў. Як паэт, літаратар пісаў вершы, апавяданні, паэмы. А перадусім, ён скульптар, разьбяр, жывапісец, графік,
Пахаваны ў в. Ліпляны Глыбоцкага р-на.

Білет – 1500 руб.

(Тэл. 4-17-90)

язеп драбович 

язеп драбович 






НА ГЛАВНУЮ