Літаратурна-дакументальная выстава “Пятрусь Броўка. Маё XX стагоддзе…”


21.08.2018   Просмотров: 428

Літаратурна-дакументальная выстава   “Пятрусь Броўка. Маё XX стагоддзе…”

Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”

Філіял“Літаратурны музей Петруся Броўкі”

Лепельскі  раённы краязнаўчы музей

запрашаюць на літаратурна-дакументальную выставу

 

“Пятрусь Броўка. Маё XX стагоддзе…”

 

Пятрусь Броўка з’яўляецца адным з самых вядомых і самых чытаных беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя, Пятрусь Броўка стаў трэцім Народным паэтам пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа, у 1962 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Пахне чабор» «Далёка ад дому»; «Маладым сябрам»; «Што сэрца праспявала»; «Мая Радзіма». Аўтар аповесцей «Каландры», «Донька-Даніэль», нарысаў «Ураджай», «Месяц у Чэхаславакіі».

Наведвальнікі выставы “Пятрусь Броўка. Маё XX стагоддзе…” змогуць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам выдатнага песняра беларускай зямлі: пазнаюць, хто былі яго родныя, дзё ён нарадзіўся, як прайшло яго дзяцінства і юнацтва, як пачаўся творчы шлях, дзе быў падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая ролю займаў у стварэнні Беларускай савецкай энцыклапедыі, а таксама іншыя цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта.

Выстава будзе дзейнічаць з 22 жніўня па 30 верасня 2018 г. штодзень, апрача панядзелка, з 10.00 да 18.00. 

 
Чакаем Вас па адрасе: г.Лепель, вул. Калініна, 66. 
Тэлефон для даведак: 8 (02132) 4 17 90

 






НА ГЛАВНУЮ