Лепельшчына літаратурная: вядомая і малавядомая.


02.01.2016   Просмотров: 1007

Лепельшчына літаратурная: вядомая і малавядомая.

 

Наш край славіцца сваімі зямлякамі. Тут нарадзілісь пісьменнікі і паэты  Анатоль Вярцінскі,  Тодар Кляшторны, Сяргей Рублеўскі, драматург Пятро Дудо, тэатральны крытык Міхась Модэль.  З Лепельшчынай звязаны лёс Пятруся Броўкі, Еўдакіі Лось, Яўгеніі Рутман, Арцёма Вярыга-Дарэўскага і інш.

  Тут жыў і працаваў беларускі і польскі паэт-фалькларыст Ян Чачот, дзіцячая паэтэса Тадзіяна Кляшторная, Міхась Багун, аўтар пірацкіх раманаў Уладзімір Войт і іншыя.

  На выставе прадстаўлены кнігі, дакументы, рукапісы знакамітых пісьменнікаў і паэтаў, наведвальнікі змогуць убачыць матэрыялы аб дзейнасці і зборнікі вершаў літаратурна-музычнага клуба “Выток”.

   На аснове выставы магчыма правядзенне заняткаў па беларускай літаратуры.

 

 

 


 






НА ГЛАВНУЮ