| События | Фотогалерея | Экспозиция | Статьи | История города | История музея | Гостевая | Контакты |
 

События:

Мой дзядуля Кірыл Кузьміч Тухта

Кірыл Тухта

         Мой дзядуля Кірыл Кузьміч Тухта нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Вялікі Поўсвіж.  У 1930-я гады ажаніўся з бабуляй Ганнай і з  сям’ёй асталяваўся ў Лепелі.

        Калі пачалася вайна, пад мабілізацыю не трапіў. Як і шэраг іншых лепяльчан, быў прызваны ў Чырвоную Армію ў ліпені 1944 года, калі тэрыторыю раёна вызвалілі ад нямецкай акупацыі. Амаль усе лепельскія навабранцы былі накіраваны ў падраздзяленні 1-га Прыбалтыйскага фронту, які з сумежнымі франтамі вёў жорсткія баі на подступах да горада-крэпасці Кёнігсберга. Сярод іх быў і мой дзядуля. Дзе і як ён ваяваў звестак не захавалася. Вядома толькі, што займаў пасаду  старшыны ў разведроце. Адпраўляў на заданні разведчыкаў за лінію фронта. У адным з баёў быў лёгка паранены. Пасля лячэння яго накіравалі  ў адну з артылерыйскіх брыгад, якая ўваходзіла ў склад 1-га Украінскага фронту. Ваяваў у 1111 гаўбічным артылерыйскім палку на пасадзе каптэнармуса.

         У сакавіку 1945 года часткі 1-га Украінскага фронту  вялі цяжкія баі ў Сілезіі, наступаючы на сталіцу Германіі Берлін з поўдня. У адным з баёў цяжка параніла   дзядулевага  сябра, лепяльчаніна Міхаіла Азаронак. Адчуваючы, што жыць яму засталося нядоўга, папрасіў дзядулю выканаць апошняю  волю – перадаць сям’і асабістыя рэчы. Міхаіл памёр ад атрыманых ран 7 сакавіка 1945 года.   Пахавалі лепяльчаніна на могілках сяла Ротбрунніх, акругі Гольдберг.

         У складзе свайго падраздзялення ўдзельнічаў Кірыл Тухта ў Пражскай наступальнай аперацыі.  У раёне чэхаславацкай сталіцы баі працягвалі грымець яшчэ 9 і 10 мая, калі ўжо была падпісана капітуляцыя Германіі. Вайна для майго продка завяршылася толькі 11 мая, калі часткі Чырвонай Арміі злучыліся  з амерыканскімі падраздзяленнямі.

         Вярнуўся дзядуля дадому толькі ўвосень 1945-га ў званні малодшага сяржанта. Першае, што зрабіў па вяртанні, дык гэта наведаў сям’ю Міхаіла Азаронка. Перадаў родным аднапалчаніна яго асабістыя рэчы: скураны партманет  і фотакартку.

       Пра вайну дзядуля распавядаў мала. Вядома  толькі, што ў адным з баёў вынес з-пад абстрэлу свайго камандзіра. Ці быў ён адзначаны за гэты ўчынак, застаецца загадкай. Удалося адшукаць  звесткі толькі пра ўзнагароджванне медалём “За баявыя заслугі”. Вось як сказана пра гэта ў архіўным дакуменце:” Тухта К. К. каптэнармус гаспадарчага аддзялення 2 дывізіёна. У  незалежнасці ад абстаноўкі,  у баявых умовах  добра ўтрымліваў  і захоўваў рэчавую і гаспадарчую маёмасць, клапоцячыся  і папярэджваючы ўсе патрэбы байцоў.”

     Наколькі вядома дзядуля не здзяйсняў гераічных учынкаў, не заслужыў за гэта шматлікіх ордэнаў і медалёў. Проста выконваў штодзённую працу радавога вайны. А самай лепшай узнагародай для жонкі Ганны і пяцярых дзяцей было тое, што ён, хоць і двойчы паранены, але вярнуўся дадому жывы.

 

   назад   

 

Просмотров: 1441


Адрес:
г. Лепель,
ул. Калинина д.66

Время работы:
с 10 до 18 ч,
выходной–понедельник

Входной билет:
полный – 1 р. (10 000 р.)
детский –60 к. (6 000 р.)
.

Подробнее...


Ведётся сбор материалов о земляках для создания выставки "Наши земляки"
(желающие могут присылать материалы на e-mail)

Cобираем фотоаппараты и фотопринадлежности разных времён для создания фотомузея




Яндекс.Метрика